26 сакавіка да Тыдня дзіцячай кнігі ў фае філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” арганізавана фотазона “Веселые деньки книжкиной недели” з  аднаіменнай кніжнай выставай. Адкрыццё Тыдня пачалося святам чытацкіх задавальненняў “Сустрэча кніжных сяброў”. Бібліятэкар расказала, адкуль прыйшло да нас свята кнігі, павіншавала з вясновымі канікуламі і выказала пажаданне сустракацца часцей у бібліятэцы. Наведвальнікі школьнага лагера “Здаравячок” з задавальненнем удзельнічалі у конкурсах “Хто тут жыве?”, “Знайдзі казачных герояў”, “Дапоўні імя казачнага героя”, адказвалі на пытанні віктарыны “Знатакі казак”, праглядзелі мультфільм пра бібліятэку. Напрыканцы дзеці зрабілі фотаздымкі ля выставы і ўзялі кнігі, якія іх зацікавілі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.