1 кастрычніка ў Беларусі  ўшаноўваюць  людзей, без якіх не магчыма было б існаванне  моладзі. Людзей, поўных  жыццёвага  вопыту і мудрасці, на  якіх трымаецца  кожная сям’я — дарагіх кожнаму сэрцу бабуляў і дзядуляў. Напярэдадні  Міжнароднага  дня  сталага  чалавека  супрацоўнікі дзяржаўнай  установы  культуры «Дзятлаўская раённая бібліятэка»  ладзілі  святочны  вечар – сустрэчу «Сустрэча  пакаленняў». На мерапрыемства  былі запрошаны  ўдзельнікі  аматарскага  аб’яднання «Нам гады не бяда» ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна» і чытачы  бібліятэкі  мудрага  ўзросту. У гэты  дзень былі шчырыя словы віншаванняў, кветкі і каляровыя паштоўкі. Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем  прымалі  ўдзел ў гульнях і конкурсах, якія для іх падрыхтавалі  бібліятэкары. Паэтычныя і музычныя  віншаванні падарылі сталым  людзям  зарад  бадзёрасці і станоўчыя  эмоцыі. Радасць зносін розных  пакаленняў  дапамаглі  ўпрыгожыць вольны час прысутных. «Сустрэча пакаленняў» выдалася цёплай і шчырай .

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.