5 мая Гезгалаўская сельская бібліятэка – цэнтр экалагічнай культуры з ДУК “Гезгалаўскі Дом культуры” арганізавалі сустрэчу пісьменнікаў Дзятлаўшчыны і Гарадзеншчыны з жыхарамі аграгарадка. Даўно не даводзілася бачыць у адным месцы так многа пісьменнікаў , як ў гэты дзень. Амаль дзве гадзіны размовы дарослых і дзяцей пра беларускую мову, беларускую літаратуру, беларускую народную культуру і беларускамоўную адукацыю ў нашым рэгіёне праляцелі незаўважна. Пісьменнікі зладзілі прэзентацыю літаратурнага альманаха “Новы замак” выпуск № 9 і Дзятлаўскага літаратурнага альманаха №1 “Ятранка” і падаравалі зборнікі бібліятэцы.