Пра казкі можна гаварыць доўга і шмат, а ўсё таму, што свет казак разнастайны і цікавы. Іх чытаюць людзі любога ўзросту. Казкі не толькі забаўляюць чытачоў, яны нас выхоўваюць і вучаць быць добрымі людзьмі. На гучныя чытанні “Сустрэча з беларускай казкай” (філіял “Казлоўшчынская ГПБц) прыйшлі вучні 1 Б” класа мясцовай школы. Рабяты даведаліся, на якія групы дзеляцца казкі, якія яны бываюць ў адпаведнасці з аўтарствам. Дзеці адказалі на пытанні віктарыны “Беларускія народныя казкі”, адгадалі загадкі. Бібліятэкар прачытала казкі: “Стары конь” і “Пшанічны каласок”, праглядзелі мультфільм “Піліпок”, пазнаёміліся з кнігамі з выставы “Раім пачытаць”.