Ужо сталі традыцыйнымі сустрэчы з кнігай «Забытые книги желают познакомиться», што арганізоўвае супрацоўнік аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду. 17 снежня бібліятэкар наведала ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Чарговая сустрэча была прысвечана майстру дэтэктыўнага раману Артуру Конану Дойлу, стваральніку класічнага дэтэктыўнага персанажа, геніяльнага сышчыка Шэрлака Холмса. Падчас прэзентацыі слухачы пазнаёміліся з выданнямі “Записки о Шерлоке Холмсе”. Адбыліся прагляды створанага супрацоўнікам аддзела буктрэйлера па кнігах і трэйлера экранізацыі фільма. У дапаўненне бібліятэкар прапанавала пагуляць у тэатр-экспромт па “дэтэктыўнай” казцы “Калабок”, які дадаў ўдзельнікам мерапрыемства вясёлага настрою.