16 кастрычніка, да Года малой Радзімы, ў Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы – цэнтры калагічнай культуры прайшла сустрэча з пісьменнікамі Гарадзеншчыны. Даўно не даводзілася бачыць у адным месцы так многа пісьменнікаў і чытачоў, як у бібліятэцы ў гэты дзень.
Амаль дзве гадзіны размовы дарослых і дзяцей пра беларускую мову, беларускую літаратуру, беларускую народную культуру і беларускамоўную адукацыю ў нашым рэгіёне праляцелі незаўважна. Пісьменнікі прэзентавалі літаратурныальманах “Новы замак” і падаравалі зборнікі бібліятэцы.
Старшыня абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка падзякаваў прысутным, што прыйшлі на сустрэчу.