Да Дня праваслаўнай кнігі ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла сустрэча са свяшчэннаслужыцелем «Сустрэча з Вечнай кнігай». Настаяцель Храма Прысвятой Багародзіцы айцец Сергій пазнаёміў дзяцей з гісторыяй стварэння Бібліі – самай вядомай і самай незвычайнай кнігай у свеце. Ён зазначыў, што чытанне праваслаўных кніг – гэта аснова ўсяго, што гэта самыя мудрыя настаўнікі жыцця і перадаў у дар бібліятэцы праваслаўныя кнігі. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных мерапрыемства з асветнікамі, прапаведнікамі хрысціянства Кірылам і Мефодзіем. З задавальненнем дзеці паўдзельнічалі ў конкурсе прыказкаў пра кнігу, паглядзелі павучальны праваслаўны мультфільм «Самая звычайная гісторыя». У бібліятэцы была аформлена выстава праваслаўных кніг «К духовным началам», дзе можна было знайсці кнігі на любы густ: папулярныя выданні, якія раскрываюць таямніцы царквы, правілы паводзінаў у храме, статут жыцця праваслаўнага хрысціяніна, розныя выданніі Бібліі, Евангелляў, малітвасловаў, жыцці святых, праваслаўную мастацкую літаратуру для дарослых і для дзяцей.