8 лютага адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчыкˮ, што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі знаведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёнаˮ з Саламевіч Валянцінай Расціславаўнай. Для іх ладзілася завалінка і тэматычная выстава “Свет беларускага фальклоруˮ у рамках выставачнага абласнога праекта “Хронікі кніжных паліц”. Удзельнікі пазнаёміліся з міфічным светам нашых продкаў, даведаліся, у што яны верылі, чаму пакланяліся: Лешы, Хатнік, Зюзя, Цмок, Злыдзень, Ваўкалак, Русалка. Падчасгульні “Аб чым марыць міфічны геройˮ удзельнікі разважалі ад імя таго героя, які найбольш спадабаўся, складалі пазлы з міфічнымі вобразамі, а фізкультхвілінка ад Лешага запрасіла ўсіх у лес за грыбамі.