6 ліпеня аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў дзіцячую інтэрактыўную пляцоўку “Летняя книжная Вселенная детства”, падчас якой выхаванцы ДУА “Яслі-сад №1 г. Дзятлава” адправіліся ў літаратурнае падарожжа “Свет и добро сказок Владимира Сутеева” па творах дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Суцеева, якому ў гэтым годзе спаўняецца 120 гадоў.  Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з творамі пісьменніка, разгадвалі загадкі аб казачных героях. Лялечны тэатр “ЧытайКА” запрасіў на лялечны спектакль “Кто сказал мяу?”. Прадоўжылася мерапрыемства ў бібліятэчным двары, дзе дзяцей чакалі гульні, цікавыя развіваючыя і музычныя кніжкі.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.