Некалькі важных дат адзначаюць у кастрычніку жыхары нашай краіны. Сярод іх — Дзень маці і Дзень бацькі. Тыдзень паміж гэтымі святамі ў краіне назвалі Тыднем бацькоўскай любові. Да гэтых свят супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі падрыхтавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў.
Выстава — прысвячэнне “Свет родительской любви”, на якой прапаноўваліся кнігі з вершамі, апавяданнямі, прысвечанымі самамым дарагім людзям – матулі і бацьку. Таксама ў вельмі цёплай, сяброўскай, настальгічна – рамантычнай атмасферы прайшла вечарына “Покров день — платок надень”. Матулі прымалі самыя шчырыя словы віншавання, удзельнічалі ў розных конкурсах. На працягу Тыдня ў чытальнай зале дзейнічала фотавыстава “Матуліна дзяцінства”. У рамках Тыдня бацькоўскай любові прашла акцыя “Единственной маме на свеце”. Падчас якой матулі і таты прымалі самыя цёплыя словы, віншаванні.
