15 верасня, у Дзень бібліятэк, у Наваельнянскую гарпасялковую бібліятэку завіталі вучні 1 класа сярэдняй школы разам з дырэктарам Лашкоўскай Марынай Яўгеньеўнай.  Работнікі бібліятэкі пазнаёмілі маленькіх наведвальнікаў з бібліятэкай, прапанавалі выбраць сабе кніжку  ці часопіс па густу. Асабліва спадабалася дзецям разглядаць і забаўляцца кніжкамі – трансформерамі. Экскурсія мела назву «Свет ведаў адкрыве кніга».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.