У другі дзень Тыдня дзіцячай кнігі Жукоўшчынская сельская бібліятэка-цэнтр духоўна–мастацкай спадчыны запрасіла дзяцей на экалагічную віктарыну «Свет жывой прыроды». Выхоўваць з маленства высокую экалагічную культуру – справа складаная і не простая, але ганаровая і патрэбная, таму што кожны чалавек сёння асабіста адказны перад светам за скарбы сваёй роднай прыроды. Віктарына была прадастаўлена ў форме прэзентацыі. Па кожнаму пытанню прапанавана 3 варыянты адказу. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні. Калі ўзнікалі цяжкасці ў выбары правільнага адказу, можна было звярнуцца да кніг на выставе «Прырода ад нас таямніц не хавае» і знайсці правільны адказ.