У філіяле «Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб»  адбыўся справаздачны сход працаўнікоў КСУП «Жукоўшчына». Бібліятэка прадставіла кніжную выставу да Года міру і стварэння “Светлае імя зямлі нашай”. На выставе прадстаўлена навукова-папулярная літаратура – энцыклапедычныя і грамадска-палітычныя даведнікі, фотаальбомы, зборнікі, якія распавядаюць пра дасягненні нашай краіны ў розных сферах жыцця грамадства. Ёсць асобны падраздзел з выданнямі, якія ўшаноўваюць памяць пра гераізм, мужнасць і стойкасць беларусаў падчас вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама знаёмяць чытачоў з фактамі генацыду нашага народу. Шэраг твораў прысвечаны сучаснай нацыянальнай ідэі і прынцыпам, якімі кіруецца Рэспубліка Беларусь у сваім развіцці і міжнародных адносінах. Экспазіцыя робіць акцэнт і на моладзі, як стваральнай моцы нашай краіны, а таксама на абаронцах нашай Радзімы, якія стаяць на варце міру і спакою.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.