17 ліпеня ў Казлоўшчыне прайшло свята пасёлка “Чтобы помнили”, прысвечанае вызваленню ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтага мерапрыемства ў філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” была арганізавана разгорнутая выстава “Здесь край моих отцов и дедов”. Складалася яна з трох раздзелаў: “Бібліятэка – скарбніца ведаў”, дзе былі размешчаны фотаздымкі былых работнікаў бібліятэкі і актыўных чытачоў; “Уладары Дзятлава” з іх фотаздымкамі і гістарычнымі мясцінамі Дзятлаўшчыны; “Казлоўшчына ўчора і сёння”.