У філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка- клуб” прайшло арганізацыйнае пасяджэнне новага аматарскага аб’яднання “Аднавяскоўцы”. На святочную сустрэчу “Свята пажаданняў і надзей” сабраліся жыхары сталага ўзросту аг.Жукоўшчына, актыўныя чытачы бібліятэкі.Удзельнікі віншавалі адзін аднаго з Каляднымі святамі. За кубкам гарбаты пагутарылі аб сямейных традыцыях сустрэчы свята Ражаства, абмеркавалі тэмы наступных пасяджэнняў аб’яднання.