Да Дня абароны дзяцей філіял “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна-мастацкай спадчыны” сумесна з сектарам па арганізацыі досуга “Жукоўшчынскі Дом культуры” ладзілі забаўляльную праграму “Свята шчаслівага дзяцінства”. Мерапрыемства прайшло ў парку насупраць бібліятэкі. Дзеці ўдзельнічалі ў гульнях, спявалі песні, адказвалі на пытанні віктарыны, прынялі ўдзел у гадзіне перасцярогі ”Лета і твая бяспека”, конкурсе малюнкаў на асфальце, скакалі на батуце. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з выставай — заклікам “Будзь сябрам бібліятэкі летам”.