Октябрь-дождливый месяц в ожидание снега,
Итог труда, любви, весёлых летних дней.
В знак преклонения перед жизнью человека
Нам дарит праздник пожилых людей.

4 кастрычніка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” на добрую сустрэчу “Свята залатой пары”. Работнікі бібліятэкі павіншавалі з Днём сталых людзей і пажадалі ўсяго самага найлепшага, здароўя, дабрабыту. За кубкам гарбаты з салодкімі прысмакамі ўдзельнікі мерапрыемства адказалі на пытанні конкурса “Смекалка”, песеннай віктарыны “Адгадай і дапой песню”. Сустрэча атрымалася добрай і душэўнай.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.