Першая сустрэча ўдзельнікаў аб’яднання “Праменьчык” адбылася ў бібліятэцы 18 студзеня напярэдадні вялікага свята Хрышчэння Гасподняе, або Вадохрышча. Для іх ладзілася пазнавальна-гульнёвая гадзіна “Святкі, калядкі, варажба, загадкі”. Ёсць у пачатку кожнага года Выдатныя 12 дзён — з Каляд да Хрышчэння, з вечара 6 студзеня па 19 студзеня, у праваслаўнай традыцыі. І называецца гэты час — Каляды. Святкі — час свята, песень, перапрананняў, розыгрышаў, калядоўшчыкаў. Да ўвагі была прапанавана прэзентацыя аб гэтых святах. Мерапрыемства атрымалася вясёлым і насычаным добрым настроем. Удзельнікі мерапрыемства гулялі ў гульні і ўдзельнічалі ў конкурсах. Самай цікавай была варажба, таму што кожнаму наваражылі толькі добрыя і пазітыўныя вяшчунствы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.