17 сакавіка падчас выезда па маршруту №5 перасоўнай бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для асуджанных Папраўчай установы “Папраўчая калонія-пасяленне № 26” правялі свята духоўнасці “Святло духоўнасці не гасне”. Бібліятэкары расказалі пра асветніка ХVІ ст. выдатнага гуманіста Івана Фёдарава, які ўнёс значны ўклад у стварэнне, усходне славянскага кнігадрукавання. Да ўвагі прысутных бібліятэкары паказалі імправізацыю, як Іван Фёдараў і цар Іван Васільевіч адкрывалі першую друкарню на Русі.