10 верасня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі прайшоў літаратурны глобус «Святло жыцця», прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Алеся Асіпенка. Удзельнікі мерапрыемства – людзі сталага ўзросту. Яны пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і яго творамі: «Лабірынты страху», «Жыта», «Пяцёрка адважных», «Вогненны азімут», «Знікненне ў барвовай імгле», «Святыя грэшнікі», «Абжыты кут».