Да Дня маці ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы- цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Святое матулі імя”. На мерапрыемства запрашаліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Прыгажосць”. Для іх былі зачытаны вершы, гучалі запісы песен пра маму. Ніхто не выразіў ролю маці ў жыцці грамадства паэтычна мацней і больш шчыра, чым Някрасаў, Блок, Ясенін. Бібліятэкар расказала пра адносіны да маці Купрына, Федзіна, Быкава. Любоў да маці, да сваёй зямлі, да радзімы – гэтыя паняцці непарыўныя ў нашай свядомасці. І таму, калі прагучала “Родина-мать зовет !” за Радзіму, за мацяркоў ішлі ў бой салдаты, за іх аддавалі сваё жыццё. Пра маці, якія не дачакаліся з вайны сваіх дзяцей, гаварылася на мерапрыемстве. На абанеменце аформлена выстава-прагляд “Жанчына – крыніца прыгажосці”. На працягу дня бібліятэкары віншавалі жанчын са святам памяткамі.