19 верасня да 75-годдзя з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшло завочнае падарожжа «Святыні Гродзенскай зямлі». Храмы і святыя мясціны заўсёды будуць месцамі людскога пакланення і ўшанавання, бо валодаюць своеасаблівай прыцягальнай сілай. Тут чалавек здольны ўладкаваць парушаную душэўную раўнавагу, правесці шчырую размову з Богам. На гэтым мерапрыемстве прысутныя пазнаёміліся з вядомымі святынямі і гонарам Гродзеншчыны: Каложскай царквой, касцёлам Святога Францыска Ксаверыя, Жыровіцкім манастыром, Сынкавіцкай царквой – крэпасцю. У бібліятэцы  аформлена тэматычная выстава «Край мой прынёманскі».

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.