Святыні—гэта прадмет або месца рэлігійнага шанавання, усё, чаму ў праваслаўю прынята аддаваць гонар шанавання. Гэта прадметы, звязаныя з ушанаваннем Божай Маці, святыя і цудатворныя іконы, мошчы святых угоднікаў, месцы, якія адносяцца да жыцця і подзвігаў святых, і іх асабістыя рэчы, святыя крыніцы, магілы святых людзей, шанаваных царквой. Негледзячы на цяжкае мінулае, у Беларусі захавалася мноства святых месцаў, якія могуць распавесці ўсё пра яе гісторыю І ўсё гэта святыні Беларусі. Менавіта аб гэтым вялася размова на завочным падарожжы “Святыні зямлі беларускай”, якое прайшло 12 жніўня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка”.