3 сакавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі прайшла сустрэча са свяшчэннікам «Святыня беларускай зямлі — цудатворная ікона Жыровіцкай Божай Маці». На мерапрыемства былі запрошаны людзі сталага ўзросту ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Мудрасць +». Протаіерэй Валерый расказаў пра Жыровіцкі манастыр, пра цудатворны абраз Божай Маці. Свята-Успенскаму Жыровіцкаму манастыру — каля пяці стагоддзяў. Гэтая святая мясціна з’яўляецца апорай Праваслаўя ў Беларусі, якая ўзнікла неўзабаве пасля з’яўлення цудатворнай іконы Божай Маці. Яна ніколі не закрывала свае брамы перад багамольцамі і пілігрымамі, якія ішлі пакланіцца Жыровіцкаму вобразу Царыцы Нябеснай. І сёння ў галоўным храме манастыра, Успенскім саборы, свята захоўваецца гэты Цудоўны абраз, з’ява якой адносіцца да канца XV стагоддзя.