15 мая свет адзначае Міжнародны дзень сям’і. Устанаўленне гэтага дня заклікана звярнуць увагу грамадскасці розных краін на шматлікія праблемы сям’і.
У Міжнародны дзень сям’і ў бібліятэках ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” прайшлі цікавыя мерапрыемствы: сямейная конкурсная праграма “Шчаслівы дом” ( Дзятлаўская ДБ), агляды літаратуры “Большой мир книг для всей семьи” (Данілавіцкая СБ), “Чытаем усей сям’ей” (Раклевіцкая СБЦ), пазнавальная гадзіна “Сям’я — ячэйка грамадства” (Белагурнаўская СБ), конкурс малюнкаў “Сем Я ў маім малюнку”, конкурсная праграма “Хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі” (Войневіцкая СБЦ).