Цудоўнай традыцыяй на Дзятлаўшчыне стаў штогадовы фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”. 

 11 чэрвеня ў рамках раённага свята работнікі дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” ладзілі інтэрактыўную тэматычную пляцоўку “У сузор’і геніяў”, да 140-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. У рамках пляцоўкі — кніжная выстава, фотазона прысвечаная юбілеям знакамітых беларускіх пісьменнікаў. Хлопчыкам і дзяўчынкам супрацоўнікі бібліятэкі прапаноўвалі дакрануцца да гісторыі беларускага народнага касцюма, прымерыць і зрабіць фотаздымак са знакамітымі беларускімі песнярамі. Для тых, хто любіць шашкі прайшоў сапраўдны шашачны турнір на вялікай шашачнай пляцоўкі. Бацькі разам з дзецьмі змагаліся за перамогу. Не меньш цікавай стала для дзяцей, асабліва для дзяўчынак — гульня “класікі”. А маленькім дашкалятам даспадобы было маляванне на асфальце  рознакаляровымі крэйдамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.