Кніга — лепшы сябар, традыцыя ўсіх часоў і сямейная каштоўнасць. Толькі сям’я прывучае дзіця чытаць. Дзеці пераймаюць стаўленне да чытання і кнігі, якое існуе ў бацькоў: чытаюць бацькі — чытае дзіця. Вельмі важна зрабіць гэта звычкай для дзіцяці, бо выхаваўчае ўздзеянне кнігі на развіццё асобы бясспрэчнае. Менавіта ў дзіцячым і юнацкім узросце адбываецца фарміраванне светапогляду, пошукі ідэалу, свайго месца ў жыцці. Аб гэтым ішла гаворка ў Жукоўшчынскай сельскай бібліятэцы- цэнтры духоўна – мастацкай спадчыны на гадзіне адкрытых думкаў “Сям’я і кніга: аб’яднаныя чытаннем”, прымеркаванай да Міжнароднага дня сям’і. Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Сям’ю з’яднае мудрасць кніг” на якой прадстаўлены кнігі пра ролю сям’і, пабудову сямейных адносін, выхавання дзяцей, фарміравання здаровага ладу жыцця ў сям’і.