11 жніўня ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў дзень сямейнага адпачынку “Сям’я – тэрыторыя шчасця”. Удзел у святочным мерапрыемстве прынялі работнікі дзяржаўнай установы культуры «Дзятлаўская раённая бібліятэка». Была арганізавана выстава “Гродзенская вобласць. Позірк праз гады” прысвечанная да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Таксама бібліятэкары запрашалі на дзяцячую гульнёвую пляцоўку дзяцей і іх бацькоў.