На Дзятлаўшчыне падвялі вынікі работы ўстановаў культуры раёна за 2020 год і акрэслілі задачы на 2021 год. Выніковае пасяджэнне Савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама прайшло 10 сакавіка з удзелам начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алены Клімовіч і намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча.
Вопытам работы сваіх калектываў падзяліліся спецыялісты ўстановаў культуры. Напрацоўкамі, дасягненнямі сярод бібліятэк, падзялілася бібліятэкар першай катэгорыі Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі-цэнтра экалагічнай культуры Марына Грэцкая.
Начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч падзякавала работнікам культуры Дзятлаўшчыны за плённую працу ў 2020 годзе і падкрэсліла, што па леташніх выніках наш раён – у ліку лепшых на Гродзеншчыне.
Прыемным момантам сустрэчы сталі ўзнагароджанне лепшых у прафесіі і сярод іх нашы супрацоўнікі– дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” Вольга Бойка, мастак-афармляльнік Караліна Асафава, бібліятэкар бібліобуса 1 катэгорыі Марына Лапушка, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Марына Крупіца.
