3 лютага ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла экскурсія для першакласнікаў «Сюды прыходзяць дзеці даведацца пра ўсё на свеце» з мэтай пазнаёміць дзяцей з бібліятэкай, растлумачыць правілы карыстання кнігай, паводзін у бібліятэцы. Дзеці пазнаёміліся з аддзеламі бібліятэкі, паўдзельнічалі ў віктарыне “Адгадайказку”, дапамаглі разабрацца бібліятэкарам з тэлеграмамі казачныхгерояў. Сюрпрызным момантам было з’яўленне заступніка кніг — Чыталі, які з’яўляецца знаўцаму сіх гісторый і кніг. Ён правёў гульню «Што любіць кніга». Потым рабяты выбралі кнігідадому і зрабілі фота ў фотазоне “Час чытаць”.