Экскурсія-гутарка “Сюды прыходзяць дзеці  даведацца пра ўсё на свеце” прайшла ў філіяле “Гезгалаўская СБц”для дзяцей ДУА “Гезгалаўская сярэдняя школа”. Дзеці даведаліся, што такое абанемент і чытальная зала, якія ў бібліятэцы ёсць аддзелы, пазнаёміліся з часопісамі із правіламі  карыстання бібліятэкай. З вялікім задавальненнем разглядалі ілюстраваныя і цікавыя кнігі. Школьнікаў зацікавілі  кніжныя выставы . Дзеці бралі з паліц кнігі, разглядалі, задавалі пытанні. Час праляцеў вельмі хутка, пара было вяртацца ў школу. Дзеці былі ў вялікім захапленні, пакідалі бібліятэку з цудоўным настроем і жаданнем абавязкова наведаць яе зноў.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.