5 жніўня ў Дзятлаўскай  раённай  бібліятэцы адбылося  дэтэктыў – шоў “Тайнае  расследаванне”. На мерапрыемства  былі запрошаны наведвальнікі  кругласутачнага летніка  спартыўна – аздараўленчага профілю “Алімпіонік” сярэдняй школы №1 г.Дзятлава. Любы  дэтэктыў павінен  умець  карыстацца  прафесійнымі  тэрмінамі, разбірацца ў законах, знаць правы і абавязкі чалавека. Насколькі яны адпавядалі званню “дэтэктыва”, мы праверылі пры дапамозе конкурсаў: ”Сабяры інфармацыю”, “Знаўцы  права”, “Белае рэчыва”, ”Увайдзі ў вобраз”, ”Казачная арыфметыка”. Каманды праявілі сябе, як высокія прафесіяналы, даведаліся шмат новага і цікава правялі вольны час.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.