Зіма – час суровы, асабліва там, дзе яна круглы год. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”, што працуе пры Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы, 18 снежня ладзілі цікавае падарожжа на Крайнюю Поўнач “Там, дзе круглы год зіма”. Гутарка вялася пра пабярэжжа Чукотскага паўвострава. Удзельнікі даведаліся, якія народы там жывуць, іх побыт; пра жывёльны свет, а таксама пра актыўнае даследаванне рэгіёна.