25 студзеня лічыцца двайным народным святам – святам адкрыцця першага ўніверсітэта ў Маскве, і таму – днём студэнта, і святам Святой вялікамучаніцы Таццяны. Першае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Прыгажосць”, якое працуе пры Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы- цэнтры агульнадаступнай інфармацыі, адбылося ў ДУК “Казлоўшчынскі Дом культуры і дасуга” і было прысвечана Таццянінаму дню. Сумесна з работнікамі культуры правялі вечарыну з гульнёва-забаўляльнай праграмай, павіншавалі прысутных Таццян з імянінамі, былі праведзены конкурсы, гучалі музычныя падарункі.