5 ліпеня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+”. Для яго ўдзельнікаў ладзілася фальклорнае падарожжа “Таямніцы купальскай ночы”. Купальская ноч — чароўная ноч, калі небывалую сілу атрымліваюць зёлкі, калі шукаюць папараць — кветку, калі скачуць праз вогнішча, каб зберагчыся ад злых духаў. Успомнілі аб традыцыях і абрадах гэтага дня, аб трох яго складаючых — агні, вадзе і траве. Яшчэ даведаліся аб цудадзейнай сіле раслін у гэты дзень.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.