У 2023 годзе дзяржаўная установа культуры «Дзятлаўская раённая бібліятэка» падпісала пагадненне аб міжнародным супрацоўніцтве з Грамадскай арганізацыяй Беларуская нацыянальна — культурная аўтаномія ў Рэспубліцы Комі. З тых часоў адносіны паміж арганізацыямі выйшлі на новы ўзровень. 2 красавіка адбыўся тэлемост паміж дзвюмя арганізацыямі, прысвечаны святкаванню Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама святкаванню 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка — фашысцкіх захопнікаў.
Для раённай бібліятэкі гэта  першае міжнароднае мерапрыемства анлайн — фармату. У сустрэчы прымалі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі – дырэктар Вольга Бойка і бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Алена Якаўчык, а з расійскага боку – члены грамадскай арганізацыі.
Ад кожнага боку гучалі прывітальныя словы і віншаванні. Расійскі бок вітаў міністр нацыянальнай палітыкі Рэспублікі Комі Раман Наскоў. Ён пажадаў удзельнікам мерапрыемства, жыхарам Дзятлаўскага раёна здароўя, мірнага, яснага неба, добрых спраў і рашэнняў, шчасця, аптымізму і новых поспехаў у імя росквіту нашых брацкіх народаў. Са словамі прывітання звярнуўся і дырэктар Дома дружбы народаў Рэспублікі Комі, старшыня Грамадскай палаты Рэспублікі Комі Рыгор Хатанзейскі.
Дырэктар бібліятэкі, Вольга Бойка, таксама павіншавала ўсіх са святам. Адзначыла,  што гэта знамянальная дата для двух брацкіх народаў, якія звязаны агульнай гістарычнай памяццю, духоўным і культурным сваяцтвам, традыцыямі, нацыянальным іхарактарамі, праваслаўем і вядома ж перамогай у Вялікай Айчыннай вайне. У нашым складаным свеце, як ніколі важна памятаць, што мы браты і адзіныя! А як вядома – у адзінстве вялікая сіла. Дык няхай наш агульны дом будзе крыніцай дабра, міру і сяброўства.
У анлайн рэжыме прайшла літаратурна — музычная частка мерапрыемства. Гаварылі пра падзе іВялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі, успаміналі пра пісьменнікаў — юбіляраў 2024 г.Беларусі і Расіі. Гэта Аркадзь Куляшоў, Еўдакія Лось і Віктар Кушманаў. Сумесна чыталі вершы пра вайну паэтаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел народны хор Рэспублікі Комі “Купалінка” і “Эжва Катыд”. У іх выкананні прагучалі песні “Кацюша” ў перакладзе на беларускую мову, “Ехаў Ясь на кані”, “Люблю наш край старонку гэту” і інш.
Падобныя сустрэчы садзейнічаюць інтэлектуальнаму, культурнаму, патрыятычнаму і духоўна-маральнаму развіццю і ўносяць свой уклад у развіццё адносін паміж дзвюм асаюзнымі дзяржавамі. Работа ў данным накірунку будзе працягвацца.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.