Мама, матуля. Колькі цяпла тоіць гэта магічнае слова. Матчына любоў грэе нас доўгія гады. Матчына цяпло заўсёды побач нават калі яна далёка. Любоў маці заўсёлы ў нашых сэрцах …
13 кастрычніка  напярэдадні самага светлага і добрага святаДня  маці ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка” з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сударушка” прайшоў вечар паэтычнага настрою “Тепло материнского очага”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй і звычаямі святкавання Дня маці ў нашай краіне. На мерапрыемстве  гучалі вершы, віншаванні і шмат цёплых слоў у адрас матуль. Потым прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай “Маёй мілай матулі”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.