Прадаўжаецца Тыдзень дзіцячай кнігі ў Раготнаўскай сельскай бібліятэцы – клуб.  У гэты дзень бібліятэка запрасіла ўсіх,  хто любіць і ведае казкі на віктарыну «Теремок сказок». Сваімі ведамі  падзяліліся ўдзельнікі аздараўленчага лагера «Усмешка» Раготнаўскага дзіцячага сада – базавай школы. На мерапрыемства завіталі і маленькія выхаванцы дзіцячага садка. Калі ідзе размова пра казкі, узрост не мае межаў. Напэўна, гэта самая блізкая і любімая тэма для дзяцей, якая прыносіць задавальненне і радасць, пасля чаго хочацца верыць у цуды і рабіць толькі добрыя ўчынкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.