15 лютага сумесна з работнікамі Казлоўшчынскага аддзела культуры і дасуга быў праведзены ўрок мужнасці “Только он не вернулся из боя”, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Полымя той далёкай вайны жыве і сёння ў памяці афганцаў. А каб памяць гэта была жывой, трэба аб гэтым гаварыць. І сёння, адзначаючы 34-ю гадавіну з дня вываду савецкіх войск з Афганістана, нельга не ўспомніць воінаў-інтэрнацыяналістаў, жыхароў нашага раёна Аляксандра Шылава і Дзмітрыя Лазовіка, якія гераічна загінулі, выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 і 11 класаў са сваімі класнымі кіраўнікамі, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэй Георгій Ярмоліч. Гучалі песні,  дэманстравалася відэахроніка афганскай вайны. Была падрыхтавана выстава-памяць “Салдат вайну не выбірае”, бібліятэкар Хілімончык Людміла зрабіла агляд літаратуры з выставы.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.