22 чэрвеня — Дзень памяці і смутку — дзень, які насычаны болем, надзеяй і гераізмам. Напярэдадні 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі ў рамках цыкла «Памяць сэрца» аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіў гадзіну гістарычнай памяці «Тот первый день войны и первый шаг к Победе». Удзельнікі мерапрыемства — наведвальнікі аздараўленчага лагера «Вектар», што працуе пры ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Дзеці пазнаёміліся з храналогіяй першага дня вайны, адбыўся прагляд відэароліка «Пачатак ВАВ», электроннымі прэзентацыямі «Брэсцкая крэпасць — Герой» і«І музы не маўчалі…», электроннага вернісажа ваеннага плаката «Родина Мать зовёт!».
Працягнулася мерапрыемства на свежым паветры ў бібліятэчным двары на інтэрактыўнай летняй пляцоўцы чытальня пад адкрытым небам «Кніжная вясёлка лета». У рамках раённай патрыятычнай анлайн-акцыі «Паэзія 41-года», раённага бібліятэчнага праекта «Библиотека вне стены» і бібліятэчнай праграмы «ЛетаЧытанне2021» удзельнікі мерапрыемства чыталі патрыятычныя вершы, прысвечаныя пачатку вайны. Не абышлося без цікавых рухомых конкурсаў і гульняў. На пляцоўцы гучала музыка і кожны адчуваў пачуццё шчасця ад таго, што жыве ў мірны час.