Раготнаўская сельская бібліятэка – клуб напярэдадні 95-годдзя з дня нараджэння нашага славутага пісьменніка, майстра ваеннай прозы Васіля Быкава запрасіла ўдзельнікаў прышкольнага лагера адпачынку «Усмешка» на агляд ваеннай прозы «Трагічная праўда вайны». Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з жыццём і творчасцю бескампраміснага майстра ваеннай прозы, які здолеў рэалістычна вызначыць грань, за якой пачынаецца маральнае падзенне, і праўдзіва паказаць, што сапаўдны маральны подзвіг не выглядае як эфектнае гераічнае дзеянне. Праз радкі вялікага пісьменніка прысутныя акунуліся ў рэальнасць страшных ваенных гадоў.