Памятаючы аб вялікіх ахвярах і подзвігах продкаў, мы павінны беражліва захоўваць іх шчодры дар – жыццё без вайны …
7 і 8 мая ў рамках бібліятэчнага праектаперасоўнай бібліятэкі – бібліобуса “Старшее поколение выбирает чтение” для жыхароў вёсак Савічы, Яхноўшчына, Агароднікі, Жыхі, Харашкі, Белалозы, аграгарадкоў Раготна і Белагурна, ладзілася выстава – рэкамендацыя мастацкіх твораў аб Вялікай Айчыннай вайне да Дня Перамогі.Наведвальнікі бібліятэкі – бібліобуса мелі магчымасць пазнаёміцца з літаратурнымі творамі, якія адлюстроўваюць жудасныя падзеі тых самых цяжкіх 4 — х гадоў вайны.
