Да Дня памяці ахвяр Халакосту ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” прайшла гадзіна памяці “Трагічныя старонкі гісторыі”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра Халакост, яго гісторыю і зверствы, учыненыя фашыстамі супраць мірнага насельніцтва ў лагерах смерці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Падобныя мерапрыемствы з’яўляюцца важным крокам у выхаванні талерантнасці і памяці аб трагічных падзеях мінулага.