Да Дня праваслаўнай кнігі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася сустрэча вучняў 8-х класаў ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” са свяшчэннікам храма Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэем Георгіем Ярмолічам “Тропа к духовным родникам”. Яна была прысвечана 550-годдзю Жыровіцкай іконе Божай Маці. Бібліятэкар Людміла Хілімончык расказала пра ікону, як яна з’явілася, аб цудоўных вылечваннях людзей. Пратаіярэй Георгій Ярмоліч пазнаёміў прысутных са старажытнымі царкоўнымі кнігамі, расказаў пра значэнне праваслаўнай літаратуры ў жыцці кожнага чалавека. Была арганізавана аднаіменная выстава праваслаўнай кнігі, на якой прадастаўлены выданні для дзіцячага і сямейнага чытання. Яны ў простай і даступнай форме расказваюць аб жыцці святых, тлумачаць аб паходжанні асноўных праваслаўных свят, вучаць дабру, міласэрнасці, спачуванню, выхоўваюць любоў да Радзімы, дапамагаюць зразумець сэнс жыцця.