Ужо каторы год мы адзначаем Дзень Праваслаўнай кнігі. Гэта стала традыцыяй у нашай бібліятэцы. Галоўная мэта гэтага дня – паказаць важнасць праваслаўнай кнігі. У 2024 годзе Дзень праваслаўнай кнігі ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” прайшоў пад назвай “Тропа к духовным родникам” . Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй ўзнікнення свята, расказала пра значэнне праваслаўнай літаратуры ў жыцці кожнага чалавека. На мерапрыемстве прысутнічаў настаяцель Накрышскай Барыса-Глебскай царквы Мікалай Пінчук. Ён адзначыў, што чытанне духоўнай літаратуры дазваляе задумацца над сапраўднымі каштоўнасцямі і захоўваць хрысціянскія запаветы. На памяць аб цудоўнай сустрэчы настаецель падараваў кнігу протаіерэя Серафіма Слабодскага “Закон Божий”. Сёння гэта кніга працягвае быць дапаможнікам па вывучэнні праваслаўя для дзяцей і дарослых. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Книжный мир Православия”.