21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы. Каб падтрымаць родную мову калектыў Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прыняў удзел у напісанні 13 – й усеагульнай дыктоўкі, прысвечанай 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у рамках акцыі “Беларусь помніць”. Дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Вольга Васільеўна Бойка распачала сустрэчу ўрыўкам верша Генадзя Бураўкіна “Я ведаю”. Паведаміла, што менавіта дзеля захавання моў, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА было абвешчана свята роднай мовы. Для напісання дыктоўкі прапанаваўся ўрывак з апавядання Васіля Быкава “Незагойная рана”. Падчас напісання дыктоўкі калектыў Дзятлаўскай раённай бібліятэкі праверылі сваю пісьменнасць і яшчэ раз дакрануліся да прыгожага беларускага слова.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.