28 ліпеня ў рамках бібліятэчнага праекта “Библиотека вне стены” летняя пляцоўка чытальня пад адкрытым небам “Книжная радуга лета” аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі ладзіла пазл-рэслінг “Турнір настольных гульняў” з мэтай развіцця ўважлівасці, назіральнасці, трэніроўкі памяці, раскрыцця творчых здольнасцей дзяцей. Бібліёграф распавяла дзецям аб тым, што гісторыя настольных гульняў бярэ пачатак яшчэ ў часы старажытных цывілізацый, пазнаёміла з настольнымі гульнямі розных краін свету. Наведвальнікі пляцоўкі правялі вольны час цікава і з пользай, пасля чаго кожны мог зайсці ў бібліятэку і ўзяць цікавую кнігу ці часопіс.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.