Жукоўшчынская сельская бібліятэка – цэнтр духоўна – мастацкай спадчыны прыняла ўдзел у раённай акцыі сэлфі – велакрос “Тут я нарадзіўся і тут я жыву”. Бібліятэкар са сваімі маленькімі чытачамі ладзіла велакрос па гістарычных мясцінах Жукоўшчыны.
Маршрут 1 — пралёг па алеях старыннага Жукоўшчынскага парку, які быў закладзены ў сярэдіне 19 стагоддзя. У парку былі амаль усе рэдкія віды раслін, дрэў і кустоў. Па перыметру парка праходзілі тры алеі: ліпавая, грабавая, яловая. Цікава колькі год гэтаму жывому помніку прыроды?
Маршрут 2 — пабывалі ўдзельнікі велакроса каля коміна вінакурнага завода. Першая згадка пра вінакурны завод у Жукоўшчыне датуецца 1837 г. Цагляны комін складзены ў 1901 годзе і мае 30 аршыняў у вышыню.
Маршрут 3 — сумесна з выхаванцамі лагера ДУА “ Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава” і настаўнікамі пабывалі ў вёсцы Погіры каля дома, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка Ігнату Дварчаніну — вядомаму дзеячу беларускага нацыянальнага руху, педагогу, вучонаму, паэту, перакладчыку, знакамітаму земляку. Яго імя носіць галоўная вуліца вёскі Погіры.