31 ліпеня Раготнаўская сельская бібліятэка – клуб прыняла ўдзел у раённай акцыі сэлфі – велакрос “Тут я нарадзіўся і тут я жыву”. Разам з дзецьмі наведалі памятныя і значныя месцы аг. Раготна: касцёл святых Анёлаў – Ахоўнікаў, помнік воіну-вызваліцелю, будынак былога сельскага Савета, праехалі па вуліцах аграгарадка.