10 жніўня аддзелам абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Дзятлаўская раённая бібліятэка» ладзіўся бібліятэчна –бібліяграфічны занятак  «Твае першыя энцыклапедыі і слоўнікі» з наведвальнікамі аздараўленчага лагера «Усмешка», што працуе пры ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава» начале з дырэктарам лагера Будзевіч Ж.М. Пачалося мерапрыемства з экскурсіі па бібліятэцы. Дзеці з цікаўнасцю слухалі і вывучалі размяшчэнне фонду, дзе можна знайсці патрэбную кніжку, правілы паводзін ў бібліятэцы і карыстаннем ўзятай літаратуры. Бібліятэкар адказвала на ўзнікшыя ў дзяцей пытанні. Прадоўжыўся занятак у чытальнай, дзе яны пазнаёміліся з даведачнай літаратурай: энцыклапедыямі, слоўнікамі, даведнікамі, іх структурамі, паняццямі і тэрмінамі, уменнем карыстацца. Да прагляду была падрыхтавана тэматычная выстава «Твае першыя энцыклапедыі і слоўнікі». Дзеці з задавальненнем праглядзелі экспанаваную літаратуру. Напрыканцы прайшло бліц-апытанне і прыемна тое, што гучалі адказы, а значыць — урок прайшоў недарэмна і на пользу.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.